навіны

Ізраіль мусіць рыхтавацца да патэнцыйнай вайны з Турэччынаю

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: ИнтеллиНьюз - Израиль и Ближний Восток. Все о безопасности
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: ИнтеллиНьюз - Израиль и Ближний Восток. Все о безопасности
podpis źródła zdjęcia

Такое папярэджанне зрабіў Камітэт Нагеля, створаны ізраільскім урадам, на падставе аналізу палітыкі Турэччыны ў рэгіёне. 

Паводле заключэнняў камітэту, імкненні Турэччны аднавіць свой уплыў, які яна мела за часамі Асманскай імперыі, можа прывесці да падвышэння напружанасці з Ізраілем. Гэта ў сваю чаргу можа прывесці да канфлікту паміж дзвюма дзяржавамі. 

У дакладзе камісіі падкрэсліваецца: існуе рызыка таго, што сірыйскія групоўкі могуць аб’яднацца з Турэччынай, у выніку чаго створыцца новая магутная пагроза для Ізраілю.

,,

«Пагроза з боку Сірыі можа ператварыцца ў нешта яшчэ больш небяспечнае, чымся іранская пагроза», – гаворыцца ў дакладзе. 


Разам з тым аўтары дакладу папярэджваюць, што сілы, якія падтрымліваюцца Турэччынаю, могуць выступаць у ролі проксі і ўзмацняць рэгіянальную нестабільнасць.

Свае высновы камісія зрабіла на фоне ўсё больш актыўнай палітыкі турэцкага прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў рэгіёне, якую некаторыя аналітыкі лічаць варожаю да інтарэсаў Ізраілю.

,,

«Мы назіраем фундаментальныя змены на Блізкім Усходзе. Іран доўгі час заставаўся нашаю найвялікшаю пагрозай, але ў рэгіён уваходзяць новыя сілы, і мы павінны быць гатовыя да нечаканага. Гэты даклад дае нам дарожную мапу для забеспячэння будучыні Ізраілю», – адзначыў прэм’ер-міністр Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу.


Аўтары дакладу далі некаторыя рэкамендацыі ізраільскаму ўраду, якія б дазволілі падрыхтавацца да такога супрацьстаяння. Яны залучаюць у сябе павелічэнне абароннага бюджэту краіны, набыццё сучаснага ўзбраення, удасканаленне сістэмы паветранай абароны, а таксама разбудоўванне ўмацаванняў на мяжы: у прыватнасці, умацаванай ахоўнай агароджы ў даліне Іярдану, што станецца істотным зрухам у абароннай стратэгіі Ізраілю, нягледзячы на магчымыя дыпламатычныя наступствы для стасункаў з Іярданіяй.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10