Хто б мог падумаць, што на фоне ўсяго гэтага сусветнага жаху ў Беларусі і вакол яе народ не схаваецца пад лаўку, а пойдзе ў тэатр. Менавіта туды. У краіне сапраўдны тэатральны бум. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова паспрабаваць купіць квіток на дарослы спектакль у Беларускі дзяржаўны тэатр лялек або ў Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача. Білеты раскупленыя на месяцы наперад. Я не згадаю, каб некалі было штосьці падобнае.