навіны

Святлана Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Раством

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская. Фота: скрыншот з Telegram Святлана Ціханоўская
podpis źródła zdjęcia

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Раства Хрыстова і павіншавала са святам.

Праваслаўныя вернікі Беларусі адзначаюць адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў – Раство Хрыстова.


«Раство – гэта заўсёды чароўны і светлы час, калі кожны з нас імкнецца быць разам са сваімі роднымі і блізкімі. З тымі, каму належаць нашыя сэрцы. Я зычу кожнаму беларусу ў гэтыя святочныя дні быць побач са сваімі сем’ямі, захоўваць падтрымку адно аднаго», – зазначыла Святлана Ціханоўская ў відэазвароце да беларусаў з нагоды свята.


Паводле юліянскага календара, Раство прыпадае на 7 студзеня, у гэты дзень яго святкуюць толькі ў траціне памесных праваслаўных цэркваў: Расейскай, Іерусалімскай, Грузінскай, Сербскай і Польскай.


Надзея Вольная belsat.eu

 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10