навіны

Нечакана: па Барысаве лётае паўлін, а ў Докшыцах пасялілася канадская казарка

Паўлін на вуліцы Паштовай у Барысаве.
Паўлін на вуліцы Паштовай у Барысаве. Фота Instagram
podpis źródła zdjęcia

Да жыхароў Барысава на акно прыляцеў паўлін, а ў Докшыцах заўважылі рэдкую для Беларусі птушку – канадскую казарку.

Сюрпрыз у сябе на падаконні заўважыў днямі жыхар шматпавярховіку з Барысава. Да яго прыляцеў паўлін! Фотаздымак птушкі барысавец апублікаваў у «Інстаграме». Праўда, выявілася, што паўлін усё ж жыве ў горадзе не сам па сабе. Дзякуючы сацсеткам, гаспадары птушкі хутка знайшліся. Як піша мясцовы сайт, экзатычныя птушкі ў жыхароў Барысава не такая ўжо і рэдкасць. Напрыклад, у 2023 годзе на рацэ Сха заўважылі качак-мандарынак. Як расказваюць мясцовыя жыхары, гэтых птушак гадуюць недалёка ад ракі. У Барысаве трымалі і белых паўлінаў.


Але і гэта не ўсё. Яшчэ адзін крылаты сюрпрыз чакаў днямі жыхароў Докшыцаў. Там заўважылі рэдкую для Беларусі птушку – канадскую казарку. Яна плавала на гарадскім возеры разам з лебедзямі.


Радзімаю канадскай казаркі ёсць Паўночная Амерыка. Сустракаецца гэты від і ў Заходняй Еўропе. У Беларусі птушку ўпершыню заўважылі ў 1988 годзе. З таго часу канадская казарка перыядычна залятае ў нашую краіну.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10