навіны

У Віленскай катэдры знайшлі карону, у якой пахавалі Барбару Радзівіл

пахавальныя рэгаліі
Каштоўнасці вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх, знойдзеныя ў Віленскай катэдры. Фота: Віленская архідыяцэзія / Facebook
podpis źródła zdjęcia

У сутарэннях Віленскага архікатэдральнага сабору 16 снежня 2024 года знайшлі таемнае месца з пахавальнымі рэгаліямі вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх. Імаверна, каштоўнасці былі схаваныя ў катэдры ў 1939 годзе, на пачатку Другой сусветнай вайны.

Сярод самых значных знаходак ‒ карона Барбары Радзівіл, жонкі вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста. Разам з каронай былі скіпетр, дзяржава (каралеўскі яблык), тры пярсцёнкі, ланцуг, якія належалі Барбары, і дзве табліцы з ейнай труны.


Сярод рэгаліяў была таксама карона вялікага князя літоўскага і караля польскага Аляксандра, карона, ланцуг, медальён, пярсцёнак і надмагільная табліца Лізаветы Габсбургскай.


Усе гэтыя рэчы былі вырабленыя пасля смерці манархаў і прызначаліся для пахавальнай цырымоніі, пры жыцці князі іх не выкарыстоўвалі. 


На дадатак, у тайніку знайшлі шэсць срэбных табліцаў з выявай Капліцы Святога Казіміра і шэраг іншых прадметаў: пярсцёнкі, завушніцы, крыжы, некалькі біскупскіх знакаў, мемарыяльную табліцу з труны віленскага біскупа Бенедыкта Войны.

,,

«Было некалькі спробаў пошуку гэтых знакаў адрознення, таму я шчыра рады і ўдзячны ўсім, хто ахвотна ўдзельнічаў у гэтых пошуках, за тое, што гэтыя каштоўнасці нарэшце былі выяўленыя, дзякуючы супрацы некалькіх установаў. Цяпер іх будуць вывучаць, рэстаўраваць і ў будучыні пакажуць публіцы», ‒ пракаментаваў знаходку арцыбіскуп Віленскі, мітрапаліт Гінтарас Грушас.


Пошук каштоўнасцяў вёўся з дапамогай эндаскапічнай камеры праз калодзежы, расколіны і пусткі. Інфармацыя пра тайнік грунтавалася на міжваенных і сучасных малюнках сутарэнняў ды сведчаннях відавочцаў.


 Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10