Што будзе з доларам у гэтым годзе?

У эканоміцы Расеі кепска, вайна каштуе вельмі дорага, адтуль можа прыляцець. І калі нарэшце прыляцела і мы ўбачылі 3,6 у абменніках, гэта сталася неспадзяванкаю. Для ўсіх, акрамя, вядома, гледачоў «Атмасферы». Дзіўна, але эканамічная тэорыя зноў працуе.

Сцэнар катастрафічнага абвалу ў Расеі ўсё ж такі не асноўны. Сто пяцьдзясят расейскіх рублёў за долар мы наўрад ці ўбачым у 25-м, а значыць, і ў Беларусі. Асноўны прагноз – гэта таптанне на месцы, з амаль нулявымі паказнікамі росту і курсам долара…

,,

«Чатыры рублі за долар у канцы 2025-га мы, я мяркую, убачым», – кажа Аляксандр Кныровіч. 


Дарэчы, лёгка будзе параўноўваць з Польшчаю. Там таксама чатыры злотыя за долар. Ужо дваццаты год.



У поўным выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам падвядводзім некаторыя вынікі мінулага году і спрабуем даць прагнозы на будучыню.