навіны

Над Беларуссю зноў лёталі як мінімум восем «шагэдаў»

Беспілотнік «Шагэд».
Беспілотнік «Шагэд». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: focus.ua
podpis źródła zdjęcia

Уначы з 5 на 6 студзеня было зафіксавана як мінімум 8 заходаў расейскіх дронаў-камікадзэ ў Беларусь з тэрыторыі Украіны, піша маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: mil.in.ua

Расея спрабуе інтэграваць штучны інтэлект у «Шагэды»

навіны

Дроны заходзілі ў Палескі запаведнік, рухаліся курсам на Камарын, Лоеў і Асарэвічы.


Першая група з двух «шагэдаў» ішла з поўначы Чарнігаўскай вобласці курсам на Беларусь каля 23:50 5 студзеня, далей заходы былі ў 00:49, 01:06, 01:22, 01:24, 02:03 і 04:02 6 студзеня.


Авіяцыя ВПС РБ у паветра не падымалася.


Мінулай ноччу, 5 студзеня, у Беларусь залятаў толькі адзін «шагэд» – каля 00:41, ляцеў на Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Яшчэ два дроны каля апоўначы рухаліся з Чарнігаўскай вобласці ў Беларусь, але не даляцелі. Авіяцыя таксама не падымалася.


У ноч на 4 студзеня найменей восем расейскіх «шагэдаў» зайшлі на тэрыторыю Беларусі.


Цягам снежня ў Беларусь заляталі 145 расейскіх дронаў. Агулам жа за 2024 год былі зафіксаваныя палёты 395 беспілотнікаў – гэта рэкордная колькасць з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.


Асабліва актывізаваліся расейскія «шагэды» над тэрыторыяй Беларусі ўвосень 2024 года. У некаторых выпадках беспілотнікі перахоплівала беларуская авіяцыя. Гэтак, у ноч на 5 верасня ў ваколіцах Гомля ВПС Беларусі знішчылі два расейскія дроны, падзенне абломкаў выклікала пажар на гарадскім складзе. Пацярпелых не было.


Жыхары Хойніцкага раёну 14 кастрычніка стварылі на сайце «petitions.by» петыцыю з просьбаю да ўладаў абараніць іх і асабліва дзяцей ад беспілотнікаў, што ўсё часцей залятаюць на тэрыторыю Гомельскай вобласці.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10