навіны

Аліеў патрабуе пакараць вінаватых у Расеі за аварыю рэйсу «Азербайджанскіх авіялініяў»

Ільхам Аліеў на сустрэчы з сем'ямі загінулых чальцоў экіпажу «Азербайджанскіх авіяліній»
Ільхам Аліеў на сустрэчы з сем'ямі загінулых чальцоў экіпажу «Азербайджанскіх авіяліній». Фота: president.az
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў заявіў, што патрабуе пакарання вінаватых прадстаўнікоў Расеі за аварыю азербайджанскага пасажырскага самалёта 25 снежня. Пра гэта ён паведаміў 6 студзеня на сустрэчы з сем'ямі загінулых чальцоў экіпажу, перадае ягоная прэс-служба.

Ільхам Аліеў адзначыў гераізм пілотаў і яшчэ раз падкрэсліў, што аварыя адбылася праз вонкавае ўмяшанне:


«У Грозным была абвешчаная аперацыя "Дыван", аперацыя закрыцця паветранай прасторы пасля таго, як самалёт быў збіты з зямлі. Гэта яшчэ раз паказвае, што тут ёсць пытанні вельмі сур'ёзнага складу злачынства... Калі існавала пагроза паветранай прасторы Расеі, пра гэта трэба было неадкладна паведаміць капітану самалёта».


Палітык падкрэсліў, што прыкладна за 10 дзён да катастрофы адбыўся падобны інцыдэнт недалёка ад Грознага. Тады самалёт, таксама «Азербайджанскіх авіялініяў», быў вымушаны вярнуцца напаўдарозе.

Самалёт авіякампаніі «Азербайджанскія авіялініі», што разбіўся ў Казахстане 25 снежня 2024 года. Фота: @qr_tjm / Telegram

Азербайджанскі эксперт: Крамлю не ўдасца пазбегнуць адказнасці за збіты самалёт

навіны

«Чаму гэтым разам экіпаж не быў папярэджаны? Гэта, натуральна, пакажа расследаванне. Я хачу яшчэ раз сказаць, што інфармацыя, якая ў нас ёсць, заснаваная на фактах. Утойванне гэтай падзеі расейскімі дзяржаўнымі органамі і зацыкленасць на абсурдных версіях выклікае ў нас і здзіўленне, і шкадаванне, і справядлівае абурэнне. Нявінныя людзі загінулі.


Натуральна, усе пытанні, дасюль няясныя, таксама будуць раскрытыя. Пытанні, ясныя як дзень, у тым, што самалёт быў выведзены з-пад кантролю сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. Іншая відавочная для нас праблема заключаецца ў тым, што самалёт быў пашкоджаны агнём з зямлі. Але чаму самалёт быў адпраўлены ў Актаў? У нас пакуль няма інфармацыі пра гэта», – працягнуў Аліеў.


Дакладныя звесткі маюць быць атрыманыя пасля адкрыцця чорнай скрыні.


«Магу з упэўненасцю сказаць, што віна за гібель грамадзянаў Азербайджану ў гэтай аварыі ляжыць на прадстаўніках Расейскай Федэрацыі. Мы патрабуем справядлівасці, мы патрабуем пакараць вінаватых, мы патрабуем поўнай празрыстасці і гуманных паводзінаў», – падкрэсліў Аліеў.


Падчас катастрофы 25 снежня на борце былі 67 чалавек. З іх ацалелі 29.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10