Вайна

Зяленскі: Спачатку сустрэча з Трампам і зброя, а потым перамовы з Пуціным

Уладзімір Зяленскі падчас інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Лексу Фрыдману. Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram
Уладзімір Зяленскі падчас інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Лексу Фрыдману. Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Украіна гатовая пачаць перамовы з Расеяй толькі пасля сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам ЗША Доналдам Трампам. Таксама Украіна мусіць мець сур'ёзныя гарантыі бяспекі, заявіў Зяленскі ў інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Лексу Фрыдману.

Пазначаныя ўмовы патрэбныя, каб Украіна прыйшла на перамовы з моцнаю пазіцыяй, інакш Расея зноў нападзе праз нейкі час, мяркуе Уладзімір Зяленскі. Ён падкрэсліў, што Уладзімір Пуцін увогуле не хоча ніякіх мірных перамоваў.


Адною з гарантыяў бяспекі можа быць прыняцце Украіны ў NATO.

,,

«NATO можа дзеяць на частцы, падкантрольнай Украіне. Пра гэта можна дамовіцца, я ўпэўнены. Гэта першае. Другое – пакет узбраення. Я не гатовы публічна сказаць, што гэта такое, усё напісана. Для прэзідэнта Трампа тут няма таямніцаў, але ў асноўным гэта залежыць ад волі Злучаных Штатаў. Гэтае пытанне датычыць не толькі Злучаных Штатаў, для гэтага трэба адзінства [з ЕЗ – Заўв. рэд.]. То бок пакет і санкцыі», – сказаў Уладзімір Зяленскі.


Лекс Фрыдман заявіў, што марыць пра тое, каб 25 студзеня Зяленскі, Трамп і Пуцін падпісалі дамову аб спыненні агню і наданні Кіеву моцных гарантыяў бяспекі.


«Думаю, 25 студзеня або ў іншы дзень мы сядаем перш за ўсё з Трампам. Мы з ім дамаўляемся, як мы здольныя спыніць вайну і Пуціна. І для нас вельмі важна, каб Еўропа таксама мела голас», – падкрэсліў Зяленскі.


Ён нагадаў пра Будапэшцкі мемарандум і Менскія пагадненні, якія нібыта павінны былі абараніць Украіну, таму цяпер проста на «паперкі» Зяленскі не згодны.


На ягоную думку, Трамп здольны даць Украіне рэальныя гарантыі бяспекі.


«І менавіта так, а не проста мы адразу селі [за перамовы. – Заўв. рэд] утрох», – дадаў Зяленскі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10