Трызуб, Калюмны і Пагоня: як узніклі гербы? Беларуская геральдыка

Што такое герб і геральдыка? Як узніклі Трызуб, Калюмны і Пагоня? Чаму ў шляхты ВКЛ былі ўласныя гербы і чым яны адрозніваліся ад гербаў рыцарства ў Заходняй Еўропе? Якую ролю тут адыгралі Вітаўт, Ягайла і Гарадзельская унія 1413 года? Гісторыя ад праграмы «Вусы Скарыны».

2 кастрычніка 1413 года ў невялікай вёсцы Гародла на мяжы сённяшніх Польшчы і Украіны сабраліся дэлегацыі Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага, каб заключыць новую унію. Адным з вынікаў гэтай дамовы сталася тое, што 47 польскіх шляхціцаў перадалі свае гербы 47 баярам ВКЛ. Такім чынам шляхта ВКЛ была залучаная ў сям’ю еўрапейскага рыцарства, а на нашых землях сталі актыўна распаўсюджвацца гербы замест клеймаў, як тое было раней. Чаму на нашых землях адбылася змена гербавай традыцыі? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» Цімоха Акудовіча.


Глядзіце праграму «Вусы Скарыны» ў панядзелкі а 18:40 на тэлеканале «Белсат», а таксама на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».