Лукашэнка атрымаў нечаканы адлуп. Чаго беларусам чакаць ад Трампа?

У сённяшнім выданні Аб'ектыва:


  • Інаўгурацыя Трампа і ўсё вакол яе. І чаго ад вяртання рэспубліканца ў Белы Дом чакае афіцыйны Менск? Ці ёсць нейкія спадзевы?
  • Пачынаецца сусветны эканамічны форум у Давосе; удзельнічае Святлана Ціханоўская: Афіцыйны выступ перад міжнароднымі лідарамі пра дэмакратычную барацьбу Беларусі, яе геапалітычнае значэнне і сувязь паміж свабодай Беларусі і бяспекай Еўропы.
  • КНДР здзекваецца з Лукашэнкі: ніякіх запрашэнняў, пра якія ён заяўляў на мінулым тыдні, яму не дасылалі. Паводле сястры Кім Чэн Ына, гэта менавіта Лукашэнка дамагаецца сустрэчы. (сотка-войс)
  • Назіраць за выбарамі Лукашэнкі прыедуць прадстаўнікі шэрагу заходніх краінаў. Але што гэта за людзі і дзеля чаго іх запрасілі ў Беларусь? Каму і што хоча паказаць афіцыйны Менск?
  • Стала вядома пра затрыманне не менш за 20 дальнабойшчыкаў пры праходжанні мяжы за апошнія некалькі дзён, - тэлеграм-канал «Суды, затрыманні, Гродна і вобласць». (войс)
  • Загадкавая смерць беларуса ў Турцыі. Былога дырэктара Лідскага дзяржаўнага ліцэю меліаратыўнага будаўніцтва знайшлі мёртвым у кватэры ў Антальі.
  • Месяц таму “Белэнерга” прызналася, што Астравецкая АЭС не працуе. Пры гэтым Лукашэнка чарговы раз кажа пра пабудову другой станцыі. А ў перадвыбарчай праграме ў Лукашэнкі сярод дасягненняў – “развіццё атамнай энергетыкі”.
  • Папярэджанне ад Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі Літвы - у сацыяльных сетках распаўсюджваецца фэйк пра быццам падрыхтоўку ваенізаваных беларускіх фармаванняў літоўскімі спецслужбамі.
  • Пад Менскам шукаюць метэарыт, які ўпаў 25 снежня


У Белсат Анлайн расповед камандзіра пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне, гісторыя дзяўчыны, якая выйшла на адзіночны антываенны пікет у Горадні і фантазіі аналітыка на тэму “Масква шукае Лукашэнку замену”.