Сёння ў Аб'ектыве:
- Палітвязняў паказалі па тэлевізіі. Новая спроба гандлю? Чаго чакае рэжым Лукашэнкі ад Еўропы і ЗША? Якія захады могуць прымусіць Лукашэнку вызваліць усіх палітзняволеных?
- Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка сустрэліся з новым міністрам юстыцыі Літвы Рымантасам Моцкусам.
- Крыху больш як за тыдзень да выбараў афіцыйны Менск запрасіў АБСЕ ўзяць удзел у назіранні за галасаваннем на выбарах.
- Гандляры з Кавалерыйскага рынку ў Беластоку, куды раней прыязджалі беларусы, паскардзіліся мясцовым ўладам на адсутнасць пакупнікоў. Прычына — закрытая мяжа.
- Урад Літвы адмяніў забарону на ўезд аўтаў з беларускімі нумарамі. Аднак ёсць істотныя змены ў правілах.
- Пажыццёвае зняволенне прызначылі для забойцы беларускі Лізы ў Варшаве.
- У Расеі вынеслі вырак тром адвакатам Аляксея Навальнага. Яны атрымалі ад 3 да 5 гадоў зняволення.
- Чыноўнікі адсправаздачыліся пра вынікі рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашыя дзеці», у той час як паводле дакументу ад Пракуратуры нормы фінансавання на дзяцей з дзіцячых дамоў заніжаныя.
У аглядзезе інтэрнэт-старонкі belsat.eu матэрыялы на наступныя тэмы:
- Крызіс у адукацыі: чаму беларускія школы губляюць адмыслоўцаў?
- Ахмед Закаеў: Беларусь і Чачню аб'ядноўвае барацьба за свабоду.
- Інспекцыя па ахове прыроды з новымі паўнамоцтвамі.
- Чарга на мяжы з Польшчай паменшылася, але чаканне ўсё яшчэ доўгае.
- Пашпарт новай Беларусі. Ці дапаможа ён беларусам ва Ўкраіне?