Вайна

Новы наступ ВСУ ў Курскай вобласці Расеі. Што адбываецца?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Nikoletta Stoyanova/Getty Images
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Nikoletta Stoyanova/Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Украінскія вайскоўцы раніцай 5 студзеня пачалі новы наступ на тэрыторыі Расеі. Спачатку пра гэта сталі пісаць расейскія Z-каналы, потым дадзеныя пацвердзіла Мінабароны Расеі. Украінскі бок каментуе няшмат, як і пры першым наступе ў Курскую вобласць у жніўні.

Тэлеграм-канал WarGonzo паведаміў, што ВСУ «прынялі спробу наступлення» з боку горада Суджа і атакуюць у напрамку вёскі Вялікае Салдацкае і маюць «вялікую колькасць тэхнікі». Расейскія войскі «вядуць па надыходзячых сілах ВСУ агонь з дапамогай сродкаў далёкай паразы, адбіваючы накаты».


Па дадзеных блізкага да Мінабароны Расеі тэлеграм-канала «Рыбарь», баі ідуць у раёне вёскі Бердзін на паўночны ўсход ад Суджы, там «зафіксаваны найбольш актыўны ўзровень актыўнасці» ВСУ.


У Цэнтры па барацьбе з дэзінфармацыяй пры Савеце нацыянальнай бяспекі Украіны заявілі, што ВСУ сапраўды атакавалі расейскую армію ў Курскай вобласці. Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак напісаў: «Куршчына, добрыя навіны, Расея атрымлівае тое, чаго заслугоўвае».


Пасля гэтага дадзеныя нарэшце падцвердзілі ў Мінабароны Расеі. Там заявілі, што 5 студзеня а 9 раніцы ВСУ «з мэтай спыніць наступ расейскіх войскаў на Курскім кірунку» здзейснілі спробу контратакі ў напрамку хутара Бердзін з дапамогай двух танкаў, машын разгароджвання і 12 баявых браніраваных машын з дэсантам. 


«Артылерыяй і авіяцыяй групоўкі войскаў «Поўнач» нанесена паражэнне штурмавой групе ВСУ. Знішчана два танкі, машына разгароджвання і сем баявых браніраваных машын», – піша Мінабароны Расеі.


Нагадаем, раней улады Украіны казалі, што хочуць выкарыстоўваць занятыя тэрыторыі Курскай вобласці для мірных перамоваў з Расеяй. Па дадзеных ВВС, украінскім вайскоўцам загадалі ўтрымліваць пазіцыі ў Курскай вобласці да інаўгурацыі Дональда Трампа 20 студзеня 2025 года.



Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10