навіны

Беларусы ў два разы часцей пачалі бываць у Тайландзе

Здымак  мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: planetescape.pl
podpis źródła zdjęcia

Турыстычны паток у Тайланд у 2024 годзе падвоіўся. Для адпачынку гэты кірунак для сябе абралі больш як 20 тысячаў беларусаў.

Як паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі ў сваіх сацсетках, «сёлета з Беларусі ў Тайланд адправіліся 20 654 турысты. Для параўнання, у 2023 годзе іх было ўсяго 9 008».


Эксперты мяркуюць, што такі ўсплёск папулярнасці Тайланду сярод беларусаў звязаны са спрашчэннем візавага рэжыму. Гэта адбылося ў ліпені мінулага года, калі тайскія ўлады дазволілі афармляць візу ўжо па прылёце ў аэрапорт.


Праграма «віза па прыбыцці» закранула ўладальнікаў пашпартоў 30 краінаў, сярод якіх апынуліся і беларусы. Каб атрымаць візу, турысту дастаткова падаць запоўненую анкету, фатаграфію, паказаць бронь гатэля, адваротнага білета і наяўнасць дастатковага для адпачынку грошай. Прытым сума патрабуецца невялікая – крыху болей за 280 еўраў.


Дарэчы, пасля інцыдэнту з затрыманнем гурта «Бі-2» беларускія юрысты і праваабаронцы не раяць ехаць у Тайланд тым, хто асцерагаецца пераследу з боку рэжыму.


Што датычыць шэнгенскай візы, то магчымасці падаць свае дакументы на яе атрыманне беларусы цяпер вымушаныя чакаць месяцамі. Але шанец усё роўна ёсць, і для тых, хто на яго прэтэндуе, разам з візавым агентам і галоўнаю рэдактаркаю «Visaflow» Настаю Лысакоўскаю «Белсат» склаў зразумелы гайд для самастойнага атрымання шэнгену ў Беларусі.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10