Нямеччына пачала прымаць анлайн-заяўкі на візы ад грамадзян 167 краін, у тым ліку ад беларусаў. Пра гэта паведамляе МЗС Нямеччыны.
Анлайн заяўку можна запоўніць тут. У меню неабходна абраць патрэбны тып візы. Даступныя шэнгенскія, працоўныя, студэнцкія і іншыя тыпы візаў.
Партал консульскіх паслуг прапануе ўсё ж прыйсці ў прадстаўніцтва Нямеччыны, каб праверыць, ці дакладна запоўненая заява, аднак гэта не абавязкова. Прыйсці самому ў прадстаўніцтва Нямеччыны прыйдзецца, каб даць біяметрычныя дадзеныя.
Міністр замежных спраў Нямеччыны Аналена Бербок патлумачыла, што такое рашэнне было прынята ў першую чаргу для таго, каб прыцягнуць у краіну кваліфікаваныя працоўныя кадры.
«У такія часы мы не можам дазволіць сабе прама адмаўляць лепшым у прыездзе сюды з-за доўгіх папяровых анкет і яшчэ больш працяглых перыядаў чакання», – сказала Аналена Бербок.
Арсен Рудэнка belsat.eu