Канашэнкаў распавёў праўду пра страты! Навагодняе сатырычнае шоу

«Я не буду гэта чытаць», – узбунтавалася гаворачая галава Мінабароны РФ.

Глядзіце ў навагоднім выданні сатырычнага шоу «Вечаровы шпіль»:

  • Уладзімір Пуцін заслужыў новую мянушку
  • «Салдатаў поўныя вагоны...»: песня пра страты расейскай арміі
  • «Другая армія свету» атрымала бракаваныя іконы
  • Навошта расейскія лётчыкі скінулі 165 бомбаў на галовы сваіх
  • Масавая п'янка са стралянінай у зоне правядзення «СВА»
  • Прозвішча Пуцін прыносіць няшчасці
  • Любімая расейская сям'я Пуціна
  • Антырэкорд па скасаваннях шлюбаў і іншыя вынікі года сям'і
  • Выпрабавальнік ракеты «Сармат», які выжыў, распавёў пра аварыю на палігоне
  • Непарушны рэжым хутка падае – Башар аль-Асад не дасць схлусіць
  • «ХАМАС» папярэджвае: бункер бескарысны
  • У салдат КНДР з'явіўся марш на расейскай мове
  • Рэвалюцыя ў Расеі пачнецца з чаргі ў абменнік?
  • Фінал года: мазут у Анапе, азербайджанскі самалёт і канец транзіту газу
  • Прыднястроўю захацелася назад у Малдову?
  • Галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі наведаў Курскую вобласць
  • Крэмль заглушыў ютуб і мэсэнджары
  • «З УП адбываюцца розныя надзвычайныя здарэнні». Песня пра дзіцячую траўму Вовы

Аўтар і вядоўца праграмы – Алесь Карніенка.

Скетчы – Алесь Карніенка, Анатоль Чайкоўскі і Марцін Крам.


Сатырычную праграму «Вечаровы шпіль» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва Sirius 4) або на YouTube-канале «Вот Так».


Калаж з фота: Міністэрства абароны РФ

belsat.eu / МВ