навіны

Больш за 30 тысяч мігрантаў спрабавалі незаконна прайсці ў Польшчу праз Беларусь за год

Плот на беларуска-польскай мяжы
Плот на беларуска-польскай мяжы. Фота: @Straz_Graniczna / Х
podpis źródła zdjęcia

Больш за 30 тысячаў чалавек спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу праз Беларусь у 2024 годзе, паведамляе памежная служба Польшчы. Гэта больш як у 2023 годзе.

У 2023 годзе такіх спробаў было болей за 25,7 тысячы.


Летам мінулага года адбыўся першы выпадак, калі пасля нападу мігранта загінуў польскі вайсковец.

Чытайце таксама:
Старэйшы штабны харунжы Падляскага аддзелу Памежнай аховы Польшчы Міхал Бура. Беласток, Польшча. 18 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)

«Маглі з беларускімі памежнікамі закурыць цыгарэту». Як жыве польскае памежжа з буфернай зонай

Польскія ўлады пастанавілі стварыць буферную зону, каб абараніцца ад нелегальнай міграцыі, на мяжы з Беларуссю. Яна дзеіць з 13 чэрвеня 2024 года і праходзіць уздоўж 60,67 кіламетра беларуска-польскай мяжы, ідзе ўглыб Польшчы на 0,2–2 км. Там нельга заставацца без спецыяльнага дазволу памежнай службы Польшчы.


9 снежня Польшча падоўжыла дзеянне буфернай зоны яшчэ на тры месяцы.


«За амаль 180 дзён яе працы колькасць спробаў нелегальна мінуць польска-беларускую мяжу скарацілася прыкладна на 41 %. З 13 чэрвеня да 5 снежня гэтага года зафіксаваныя амаль 11,2 тысячы такіх спробаў. Да ўвядзення буфернай зоны іх было больш за 19 тысячаў», – расказалі ў МУС Польшчы.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10