аналтыка

Чаго чакаць ад 2025 года? Спыталі экспертаў. Частка 2: пра эканоміку, міжнародную палітыку і штучны інтэлект

Аляксандр Фрыдман, Настасся Лузгіна, Сяргей Бесараб. Калаж: Белсат
Аляксандр Фрыдман, Настасся Лузгіна, Сяргей Бесараб. Калаж: Белсат

2025 год непрадказальны, хоць ты астролага пытай. Гэта мы таксама зробім. Але дакладна вядомыя прынамсі некаторыя чаканыя падзеі, іх магчымыя наступствы і найбольш імаверныя сцэнары. «Белсат» паразмаўляў з экспертамі аб тым, што можа прынесці гэты год.