навіны

Новы год, тэракт у Новым Арлеане і абмен палоннымі паміж Расеяю і Украінаю. Фотаздымкі тыдня

Светлавое шоу праекцыююць на Трыумфальную арку падчас святкавання Новага года на вуліцы Елісейскія палі ў Парыжы, Францыя
Светлавое шоу праекцыююць на Трыумфальную арку падчас святкавання Новага года на вуліцы Елісейскія палі ў Парыжы, Францыя. 1 студзеня 2025 года. Фота: Thibault Camus / AP Photo / East News
podpis źródła zdjęcia

Святкаванне Новага года, тэракт у навагоднюю ноч у Новым Арлеане, пажар на самым буйным у свеце рынку сэканд-хэнду ў Гане, 59-ы абмен ваеннапалоннымі паміж Расеяй і Украінаю – сабралі галоўныя фотаздымкі за тыдзень.

Антыўрадавыя дэманстранты пратэстуюць супраць адтэрмінавання ўрадам Грузіі перамоваў пра далучэнне да Еўразвязу да 2028 года каля парламенту напярэдадні Новага года. Тбілісі, Грузія. 31 снежня 2024 года. Фота: Giorgi Arjevanidze / AFP / East News

Мужчына моліцца перад мемарыялам на Бурбон-стрыт у Французскім квартале пасля тэракту. У Новым Арлеане невядомы на аўтамабілі заехаў у натоўп людзей у цэнтры гораду ў навагоднюю ноч і ўчыніў страляніну. Загінулі 15 чалавек, яшчэ 35 атрымалі раненні. Новы Арлеан, ЗША. Злачынец быў забіты падчас перастрэлкі з паліцыяй. 2 студзеня 2025 года. Фота: George Walker IV / AP Photo / East News

Украінскі ваеннапалонны абдымае жанчыну і дзіця пасля вяртання ва Украіну ў невядомым месцы. Паміж Расеяй і Украінаю пры пасярэдніцтве ААЭ адбыўся 59-ы абмен ваеннапалоннымі, у выніку якога ва Украіну з расейскага палону былі вернутыя 187 вайскоўцаў ЗСУ, а таксама двое мірных жыхароў. 30 снежня 2024 года Фота: Handout / Volodymyr Zelensky / Telegram / AFP / East News

Сваякі і сябры смуткуюць каля труны ўкраінскага вайскоўца брыгады «Азоў» Данілы Бобрыкава з пазыўным «Харві» падчас пахавальнай цырымоніі ў Кіеве. 23-гадовы салдат загінуў у выніку артылерыйскага абстрэлу ў ваколіцах паселішча Нью-Ёрк у Данецкай вобласці 23 снежня 2024 года. Кіеў, Украіна. 2 студзеня 2025 года. Фота: Tetiana Dzhafarova / AFP / East News

У Гане праводзіцца маштабнае прыбіранне пасля таго, як пажар знішчыў адзін з найбуйнейшых у свеце рынкаў сэканд-хэнду. Акры, Гана. 2 студзеня 2025 года. Фота: Nipah Dennis / AFP / East News

Актывісты трымаюць транспаранты падчас агульнанацыянальнай хвіліны маўчання ў памяць аб загінулых украінцах. Штодня а 9-й раніцы ўкраінцы ўшаноўваюць загінулых ад расейскага ўварвання агульнанацыянальнаю хвілінаю маўчання. Харкаў, Украіна. 2 студзеня 2025 года. Фота: Ivan Samoilov / Gwara Media / Global Images Ukraine via Getty Images

Чалавек стаіць на пластыкавых адходах і іншым смецці, вынесеным на бераг, на пляжы ў акрузе Бадунг на востраве Балі, Інданезія. 3 студзеня 2025 года. Фота: Sonny Tumbelaka / AFP / East News

Афганская жанчына ў паранджы просіць міласціну пасярод праезнай часткі падчас першага моцнага снегападу гэтай зімою ў Кабуле, Афганістан. 2 студзеня 2025 года. Фота: Wakil Kohsar / AFP / East News

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10