навіны

У Беларусі 1 студзеня а 00:01 нарадзіліся двое дзетак. Што пра іх вядома?

img
Сняжана Барташ з хлопчыкам. Фота прэс-службы Гарадзенскага аблвыканкаму
podpis źródła zdjęcia

Двое дзетак з'явілася на свет у першыя хвіліны 2025 года ў Беларусі: дзяўчынка і хлопчык.

Дзіма (такое імя хлопчыку далі бацькі) стаў чацвёртым дзіцем у сям'і жыхароў аграгарадку Дворышча Лідскага раёну, Сняжаны і Леаніда Барташаў. Мама нованароджанага – жывёлаводка ў мясцовай гаспадарцы, тата – будаўнік, піша Гарадзенскі абласны выканаўчы камітэт. Старэйшым дзецям сям'і Барташаў цяпер 20, 14 і 13 гадоў. З нараджэннем малога сям'я зноў атрымала статус шматдзетнай.

«У мінулым годзе пад бой курантаў мы загадалі жаданне пра папаўненне ў сям'і. А сёлета, ізноў жа пад бой курантаў, нарадзіўся Дзіма. Пры гэтым мы не планавалі гэта спецыяльна. Яшчэ раніцай 31 снежня я хацела адпрасіцца дадому на свята. А неўзабаве пачаліся схваткі, і разам з дактарамі мы адправіліся ў радзільную залу» – паведамляе Сняжана.

А ў Гарадзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры а той жа гадзіне Дыяна Парфёнава нарадзіла дачку. Дзяўчынка з'явілася на свет таксама 1 студзеня а 00:01, з дапамогай кесарава сячэння. Дома яе чакаюць 3-гадовы брацік і тата.

Усяго ў першыя хвіліны 2025 года ў Беларусі нарадзіліся пяцёра немаўлятаў: чатыры дзяўчынкі і адзін хлопчык, паведамляюць «Менск-Навіны».

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10