навіны

Беларуска спрабавала завезці ў Польшчу калекцыйныя манеты, не ведаючы іх кошт. Скончылася дрэнна

Калекцыйныя манеты. Крыніца: lubelskie.kas.gov.pl
Калекцыйныя манеты. Крыніца: lubelskie.kas.gov.pl
podpis źródła zdjęcia

Польскія мытнікі знайшлі ў багажы беларускі 84 калекцыйныя манеты, якія тая спрабавала вывезці ў Польшчу праз пункт пропуску «Цярэспаль».

Жанчына сцвярджала, што манеты належалі яе сяброўцы, якая папрасіла адвезці іх у Італію, паведамляе мытная служба Люблінскага ваяводства.

Падарожніца лічыла, што кошт калекцыі складае каля 200 долараў. Рэальны кошт зараз усталёўваюць ацэншчыкі, а беларуске пагражае штраф.

Нацыянальная падатковая адміністрацыя Польшчы нагадвае, што для ўвозу ў Польшчу культурных каштоўнасцей і калекцыйных прадметаў з-за межаў ЕЗ абавязкова іх дэклараванне і аплата пошліна (калі яна неабходна).

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10