навіны

Улады зноў прыдумалі, як утрымаць на працоўных месцах бюджэтнікаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Працоўная кніжка. Фота: 1prof.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Працоўная кніжка. Фота: 1prof.by
podpis źródła zdjęcia

Для работнікаў бюджэтных арганізацыяў прыдумалі спосаб павялічыць сваю заработную плату – працаваць яшчэ болей.

Такая магчымасць, як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у беларускіх бюджэтнікаў з'явілася ад 1 студзеня пасля ўступлення ў сілу ўказа Аляксандра Лукашэнкі №429.


Дакумент прадугледжвае магчымасць павышэння заработнай платы шляхам індывідуальнай даплаты.


Як растлумачылі спецыялісты міністэрства, зарплата работнікаў бюджэтных арганізацыяў можа быць павялічана пры выкананні дадатковых працоўных абавязкаў. Для гэтага патрабуецца згода работніка.


Паведамляецца, што памер даплаты можа дасягаць 100% заработнай платы «па прафесіі рабочага, па якой выконваюцца дадатковыя працоўныя абавязкі, у залежнасці ад аб’ёму выкананай працы», за выключэннем надбаўкі за працу па кантракце.


Разам з гэтым стала вядома, што ад 1 студзеня былі павялічаны памеры галіновых стымулюючых выплат педагагічным, медыцынскім работнікам, а таксама работнікам сфер культуры, сацыяльнага абслугоўвання, фізічнай культуры і спорту.


Нагадаем, за 2024 год афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Беларусі, па дадзеных Белстата, складае 2,9% ад агульнай колькасці працоўнай сілы.


Пры гэтым, як адзначаюць эксперты, рынак працы становіцца адной з самых вострых праблемаў, якія абмяжоўваюць патэнцыял эканамічнага росту. Колькасць вакансій у базе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны перавышае 160 тыс., пры гэтым колькасць занятага насельніцтва працягвае змяншацца. За 10 месяцаў 2024 года эканоміка не далічылася больш за 20 тыс. працуючых, а за ўвесь папярэдні год зніжэнне занятасці склала каля 50 тыс. чалавек.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10