навіны

Больш за 800 легкавых аўтаў стаяць у чэргах на ўезд у ЕЗ

Чарга аўтобусаў на пераходзе «Берасце – Тэрэспаль»
Чарга аўтобусаў на пераходзе «Берасце – Тэрэспаль». Фота: АВТОБУС Брест-Тересполь / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Пасля навагодніх святаў на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу ўтварыліся чэргі.

Найбольш напружаная сітуацыя – у пункце пропуску «Берасце»: там уезду ў Польшчу чакаюць каля 790 легкавых аўтамабіляў і восем аўтобусаў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт. Праз «Каменны Лог» у Літву спрабуюць уехаць 30 аўтаў, праз «Беняконі» – 20 легкавікоў.


Напярэдадні Калядаў шматкіламетровыя чэргі назіраліся на ўезд у Беларусь з ЕЗ. Каб мінуць мяжу, падарожнікам на аўтамабілях даводзілася чакаць у чарзе больш за два дні.


Нагадаем, у ліпені і жніўні 2024 года Літва, Латвія і Польшча ўвялі абмежаванні на ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі. Цяпер уладальнікі аўтаў, зарэгістраваных у Беларусі, могуць трапіць у ЕЗ толькі праз пункт пропуску «Берасце». У «Каменным Лозе» і «Беняконях» – толькі пры наяўнасці літоўскай візы або дазволу на жыхарства.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10