навіны

BYSOL павялічвае выплаты для дапамогі палітвязням

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: reform.news
podpis źródła zdjęcia

Фонд BYSOL павялічвае выплаты палітвязням і вызваленым з-за кратаў да 1000 еўраў.

«Год пачынаем добрымі навінамі! BYSOL падымае суму выплаты палітвязням і вызваленым да €1000», – напісаў Андрэй Стрыжак на сваёй старонцы ў Facebook.


Таксама BYSOL разам з BY_help працягваюць комплексна падтрымліваць былых палітвязняў. Падтрымка можа быць фінансавай, медыцынскай, псіхалагічнай і эвакуацыйнай.


Нагадаем, нядаўна беларусы сабралі неабходную суму на калядныя падарункі дзецям палітвязняў. Станам на раніцу 26 снежня было сабрана 25 116 еўраў з 24 800. На падарунак кожнаму дзіцяці будуць выплачаныя 100 еўраў.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10