навіны

Упершыню ў гісторыі. ЕЗ не даў Вугоршчыне € 1 млрд праз правал рэформаў

img
Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан на прэс-канферэнцыі ў Бруселі, Бельгія. 19 снежня 2024 года. Фота: Pier Marco Tacca/Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Еўракамісія адмовіла Вугоршчыне ў € 1 млрд з увагі на тое, што ўлады не далі рады ў змаганні з карупцыяй. Агулам Брусель замарозіў € 19 млрд, якія мелася атрымаць краіна за апошнія гады.

Еўракамісія ўпершыню ўжыла такую захаду. Раней дапамогу толькі прыпынялі, а вось цяпер у ёй адмовілі. Пакуль Вугоршчына страціла € 1 млрд з замарожаных € 19 млрд, што мелася атрымаць з бюджэту ЕЗ, перадае «Deutsche Welle».


Будапэшт пакаралі за парушэнні ў сферы вяршэнства закону. Вугоршчына абавязалася прыняць захады ў змаганні з карупцыяй, хабарніцтвам і канфліктам інтарэсаў, а таксама ў пытаннях фінансавання палітычных партыяў і незалежнасці медыяў.


Краіна мусіла правесці рэформы да канца 2024 года, аднак, як пастанавіла Еўракамісія, гэтага не зрабіла.

Belsat
Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм'ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам навіны

Адмысловую працэдуру пачалі ў Бруселі яшчэ ў 2022 годзе, абвінаваціўшы Вугоршчыну ў грэбаванні стандартамі і фундаментальнымі каштоўнасцямі ЕЗ. Краіне прапанавалі правесці рэформы, а ўзамен паабяцалі размарозіць частку дапамогі.


Пры гэтым раней прэм'ер-міністр Віктар Орбан абяцаў, што будзе змагацца за грошы, бо «яны належаць нам», і пагражаў накласці вета на наступны 7-гадовы бюджэт ЕЗ, які, сярод іншага, прадугледжвае дапамогу Украіне.


Орбан кіруе Вугоршынай з 2010 года. Ён прыхільнік абранага прэзідэнта ЗША Доналда Трампа, таксама не хавае сімпатыяў да Уладзіміра Пуціна


У 2020 годзе Орбан упершыню наведаў Беларусь з афіцыйным візітам і сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. З таго часу частым госцем у Менску стаў міністр замежных справаў Вугоршчыны Петэр Сіярта, ён двойчы завітаў у нашую краіну ў 2023 годзе і таксама два разы – летась.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10