навіны

«Не варта катаваць сябе дыетамі». Як пазбыцца лішніх кілаграмаў пасля навагодняга абжорства?

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com
podpis źródła zdjęcia

«На святы пераядаюць амаль усе, і гэта нармальна», – супакоіла ў размове з «Белсатам» дыетолаг Алеся Трыфан. Яна параіла, што рабіць, калі хочацца пазбыцца лішняй вагі, якая прыходзіць разам з святочнымі днямі.

Навагодні стол, што ломіцца ад страваў, – традыцыя з даўняга часу, гэта сімвал дабрабыту. «Значыцца, сям'я квітнее, мае ўсё неабходнае», – кажа нутрыцыёлаг, дыетолаг Алеся Трыфан. Яна называе святочны стол спосабам камунікацыі і яднання людзей, якія даўно не бачыліся, абменьваюцца навінамі, падтрымоўваюць адно аднаго: «Харчы выступаюць мастком, што ўмацоўвае гэтую сувязь».


Да таго ж свята – легальны спосаб расслабіцца і адкінуць усе абмежаванні, якіх у жыцці багата.


У гэты час пераядаюць усе, нічога дзіўнага тут няма, супакойвае суразмоўца:

,,

«Нават калі вы знянацку за святы крыху набралі, то найлепшы і найхутчэйшы спосаб пазбыцца гэтых набраных кілаграмаў – проста вярнуцца да звыклага ладу жыцця. Не варта панікаваць, садзіцца на дыеты. Гэта, дарэчы, наадварот, можа толькі прывесці да бясконцага кругазвароту, які будзе прыводзіць да ўсё большаму набору вагі».


Кадр з фільму «Пакінутыя» (The Holdovers). Крыніца: imdb.com
7 калядных фільмаў для тых, хто стаміўся ад «Аднаго дома» і «Любові насамрэч» Шуфлядка

Трыфан запэўнівае, што вага нармалізуецца, як толькі будуць узноўленыя штодзённыя звычкі: «Дазвольце свайму целу адаптавацца, і вы заўважыце, як яно пакрысе самастойна прыйдзе да свайго нармальнага стану».


Разгрузачныя дні і сталыя ўзважванні толькі дададуць стрэсу, таму мардаваць сябе гэтым адмыслоўца не раіць.


Агулам, як растлумачыла дыетолаг, важна харчавацца збалансавана. Вядома, вага хутчэй набіраецца, калі есці высокакаларыйныя стравы:


«Галоўны чыннік – гэта не пэўныя прадукты, а пераяданне або мізэрнае харчаванне, незбалансаванае, і зніжэнне актыўнасці, што часта суправаджае нашыя святы. Нават самыя дыетычныя стравы, калі імі пераядаць, прыводзяць да набору вагі».


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10