навіны

Забарона Санта-Клауса, у Беларусі засталося менш за 8,8 мільёна чалавек. Галоўныя падзеі ў малюнках

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
podpis źródła zdjęcia

За падзеямі, што ўплываюць на жыццё беларусаў, выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве ці проста маюць вялікае значэнне тут і цяпер, разам з «Белсатам» сочыць мастак Дэ Лёс.


У сталічныя школы прыйшло распараджэнне ад кіраўніцтва гораду не выкарыстоўваць падчас святочных імпрэзаў вобразу Санта-Клауса. Не дазваляецца таксама умыкаць і англамоўныя песні. Пры гэтым акцэнт рэкамендуецца рабіць на беларускіх традыцыях.


Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Салюту ў навагоднюю ноч – 2025 у Менску не было. У 2023 годзе феерверку ў сталіцы ў навагоднюю ноч таксама не ладзілі.


Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

У Беларусі засталося менш за 8,8 мільёна чалавек. Гэта вынікае са службовага ліста намесніка старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Станіслава Наркевіча Савету Міністраў. З 2019 года, паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць беларусаў зменшылася на 257 468 чалавек. Гэта насельніцтва Пінску, Жлобіна і Слуцку разам. Цягам 2021–2022 гадоў з’ехалі больш за 200 тысяч асобаў, сцвярджаюць у МУС. Намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў казаў пра 350 тысяч эмігрантаў. Старэйшы даследнік Цэнтру новых ідэяў, сацыёлаг Генадзь Коршунаў называў яшчэ большую лічбу: 500–600 тысячаў чалавек.


Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Кіберпартызаны перад Новым годам узламалі сайты медыяў і ўстановаў у Беларусі.


«Вырашылі ў свята вас парадаваць нападамі на лукашысцкія сайты. Задамо ім правільную атмасферу з навагоднім кібердызайнам і сапраўднай беларускай музыкай, якая аднойчы зноў будзе гучаць па ўсёй свабоднай Беларусі», – адзначылі кіберпартызаны.



Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Забарона вывозіць бульбу за мяжу (пагаворваюць, што Беларусь яшчэ і сабралася закупляць яе ў Казахстане) – вынік захадаў ураду, найперш МАРГ, у стрымліванні цэнаў. Дастрымлівалі да таго, што вырошчваць бульбу стала нявыгадна!


Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Дэ Лёс belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10