навіны

У Нямеччыне абскардзілі пастанову не пачынаць справы супраць «цыбульнага» дэпутата

img
Перадвыбарчы плакат Ёрга Дорнаў. Фота: Jörg Dornau, AfD / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Нямецкі адвакат абскардзіў пастанову пракуратуры не адкрываць справы супраць дэпутата Ёрга Дорнаў, які валодае цыбульнаю фермаю ў Беларусі. Там працавалі палітычныя вязні.

Пра цыбульную плантацыю каля Ліды, дзе працавалі вязні, у тым ліку палітычныя, стала вядома ў верасні летась. Уладальнік прадпрыемства «Цыбулька-Бел» Ёрг Дорнаў асабіста спраўджваў працу палітзняволеных і плаціў ім каля 5 еўраў за дзень, сцвярджаюць сведкі.


У снежні пракуратура Ляйпцыгу адмовілася пачынаць расследаванне супраць дэпутата ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны», бо не знайшла «дастатковых падставаў».

Ёрг Дорнаў і Юрый Куніцкі. Фота: «Лідская газета»
На прадпрыемстве нямецкага бізнесмена і дэпутата пад Лідай працавалі палітвязні навіны

З гэтаю пастановаю не пагадзіўся адвакат Фэрдынанд Морс, ён падаў скаргу, піша «DW Беларусь». Паводле праўніка, пракуратура памылілася, палічыўшы, што зняволеныя працавалі на ферме добраахвотна. Адвакат адзначыў: тое, што гэта прымусовая праца, пацвярджаюць справаздачы праваабаронцаў і паказанні сведак.


Морс упэўнены, што пракуратура не ўзяла пад увагу заявы пацярпелых, памылкова ацаніла ўмовы працы на прадпрыемстве і пагрэбавала правамі ахвяраў. Адвакат заклікаў установу выканаць абавязкі і зладзіць усебаковы разбор, у тым ліку дапытаць сведкаў.


Як раней тлумачылі ў пракуратуры, справу аб прымусовай працы і эксплуатацыі працоўных рэсурсаў маглі б распачаць, калі б дзеянні падазраванага – грамадзяніна Нямеччыны – падлягалі крымінальнаму пераследу ў краіне здзяйснення.


Аднак, нават калі разглядаць працу палітычных вязняў на плантацыях Дорнаў як эксплуатацыю працоўных рэсурсаў паводле арт. 233 КК Нямеччыны, у Беларусі злачынствам гэта было б толькі пры ўмове прымусовай працы.


«Як такіх звестак няма, абвінавачваны не можа быць прыцягнуты да адказнасці ў Нямеччыне нават пры наяўнасці нямецкага грамадзянства», – гаворыцца ў заяве пракуратуры.

Ёрг Дорнаў. Фота: unn.ua
Ёрга Дорнаў, які выкарыстоўваў працу палітвязняў на «цыбульнай плантацыі», падазраюць у абыходзе санкцыяў ЕЗ навіны

Расследаванне ў адпаведнасці з прынцыпам універсальнай юрысдыкцыі было б магчымае толькі ў выпадку злачынства, звязанага з гандлем людзьмі (арт. 232 КК Нямеччыны), але такіх фактаў не было зафіксавана.


Сам Дорнаў пазбягае журналістаў, толькі аднойчы даў каментар праз свайго адваката. Дэпутат і бізнесовец не адмаўляе, што на ферме працавалі палітычныя вязні, аднак падкрэслівае: да іх ставіліся годна, кармілі і паілі. Дорнаў пры гэтым сцвярджае, што не ведаў, паводле якіх артыкулаў яны былі асуджаныя.


Ёргу Дорнаў 53 гады. У 2016-м ён далучыўся да ўльтраправай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны», быў сябрам экстрэмісцкай радыкальнай фракцыі партыі «Крыло». З 2019 года – сябра саксонскага парламенту.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10