навіны

З Беларусі ў Літву ў 2024 годзе ездзілі ў 1,7 разу радзей, чым годам раней

Літоўскі памежнік
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Літоўскі памежнік. Фота: Valstybės sienos apsaugos tarnyba / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Не варта змякчаць ці ўзмацняць цяперашнія абмежаванні, лічыць міністр унутраных справаў Літвы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія памежнікі патрулююць тэрыторыю каля мяжы з Літвой. Латэзеріс (Latežeris), Літва. 30 лістапада 2021 года. Фота: Paulius Peleckis / Getty Images

Літва скасавала мытнае пагадненне з Беларуссю. Чаму і якія будуць наступствы

Аналітыка

У 2024 годзе Дзяржаўная памежная служба Літвы зафіксавала каля 1,5 млн пераходаў мяжы між Беларуссю і Літвой, расказвае LTR. Годам раней было каля 2,6 млн пераходаў, двума гадамі раней – 1,7 млн пераходаў. У 2024 годзе адзін беларус у сярэднім мінаў мяжу каля 2,6 разу, тады як годам раней – каля 3,7 разу. І ў 2024 годзе мяжу з Літвой пераходзілі каля 550 тысяч грамадзянаў Беларусі, годам раней – больш за 700 тысячаў.


Міністр унутраных справаў Літвы Владзіславас Кандратовічус расказаў агенцтву BNS, што гэтае змяншэнне можа быць звязанае са зніжэннем колькасці беларусаў на літоўскім рынку працы, закрыццём часткі памежных пераходаў (адкрытыя застаюцца толькі два) ды іншымі захадамі, якія ўскладнілі траплянне беларусаў у Літву.


Патрэбы мяняць цяперашнія абмежаванні міністр не бачыць. З аднаго боку, ён адзначае сітуацыю гібрыднай вайны з боку Беларусі і захаванне міграцыйнага крызісу. З другога боку, калі закрыць яшчэ адзін пераход, наўрад ці праз мяжу стане ездзіць менш людзей. Да таго ж, міністр разважае: узнікаюць пытанні, калі беларус штодня ездзіць з Літвы ў Беларусь, але цяжка вызначыць, колькі разоў варта дазваляць мінаць мяжу.


Прынамсі да траўня 2025 года ў Літве дзейнічае закон, што абмяжоўвае беларусаў і расейцаў у атрыманні візаў у Літву (акрамя выпадкаў, калі атрыманне візы адбываецца пры пасярэдніцтве Міністэрства замежных справаў) і дазволаў на жыхарства ў Літве, а таксама прадугледжвае правяранні на «пагрозу нацыянальнай бяспецы». Абмежаванні плануюць падоўжыць.


Нягледзячы на тое, што многіх беларусаў назвалі «пагрозай» Літве, дазвол на жыхарства ў Літве станам на 1 снежня 2024 года мелі 59 тысяч грамадзянаў Беларусі. Колькі беларусаў Літва назвала «пагрозаю нацыянальнай бяспецы», невядома: паведамлялі толькі, што з лістапада 2022 года да лістапада 2023-га такіх было 1644. Прыкметаю пагрозы могуць палічыць службу ў беларускім войску, працу на БелАЭС ці працу ў кол-цэнтры банку


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10