навіны

У Мілане забаранілі курыць «звычайныя» цыгарэты на вуліцах. Электронныя яшчэ можна

Міланскі сабор Раства Дзевы Марыі
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міланскі сабор Раства Дзевы Марыі. Фота: Imad Amara Henda / Pexels.com
podpis źródła zdjęcia

Курыць цыгарэты на міланскіх вуліцах цяпер можна толькі ў ізаляваных месцах у 10 метрах ад іншых людзей.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Электронная цыгарэта (вэйп). (Фота: Pickpik.com, CC0)

Чым і наколькі шкодныя вэйпы, якія сабраліся забараніць у Беларусі

навіны

Муніцыпалітэт Мілану ўвёў ад 1 студзеня 2025 года практычна поўную забарону на курэнне тытунёвых вырабаў у публічных месцах. Забарона ўключае грамадскія месцы, вуліцы і дарогі, за выключэннем ізаляваных зонаў, дзе курыць можна на дыстанцыі 10 метраў ад іншых людзей.


Забарона не распаўсюджваецца на электронныя цыгарэты і тычыцца толькі тытунёвых вырабаў.


Парушальнікам пагражаюць штрафы ад 40 да 240 еўра.


З 2021 года ў Мілане дзейнічала забарона на курэнне ў асобных катэгорыях публічных месцаў, як то на прыпынках транспарту, у парках, на могілках, на трыбунах спартовых комплексаў. Цяпер забарону распаўсюдзілі на ўвесь горад, каб палепшыць якасць паветра і прапагандаваць здаровы лад жыцця.


У Беларусі курэнне забароненае ў асобных катэгорыях публічных месцаў: на працоўным месцы, на прыпынках транспарту, у страўнях, на тэрыторыі лякарняў і клінік, на стадыёнах і на пляжах, і гэтак далей. За парушэнне пагражае штраф да 4 базавых велічыняў, у 2025 годзе гэта значыць, да 168 рублёў (паводле курсу на момант публікацыі – да 46,35 еўра).


Мілан – адзін з найпапулярнейшых еўрапейскіх гарадоў сярод турыстаў. Туды па-ранейшаму прапануюць туры з Беларусі, пад туры некаторыя аператары нават абяцаюць візавую падтрымку.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10