Naviny

Машына ўехала ў натоўп у Новым Арлеане, кіроўца ўчыніў страляніну. Загінулі 10 асобаў

Паліцэйская стужка вакол месца злачынства
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Паліцэйская стужка вакол месца злачынства. Фота: Tony Webster / Wikimedia, CC BY-SA 4.0

Мужчына скіраваў пікап у натоўп, які адзначаў Новы год у цэнтры гораду. Пасля кіроўца пачаў страляць у паліцыянтаў, паліцыя страляла ў адказ. Загінулі 10 асобаў, параненыя яшчэ мінімум 30, лёс нападніка невядомы.