навіны

Зяленскі: Прыйдзе дзень, калі ўсе мы скажам: «Жыве Беларусь!»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас навагодняга звароту. Фота: president.gov.ua
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас навагодняга звароту. Фота: president.gov.ua
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім навагоднім звароце згадаў таксама іншыя «народы, якія адстойваюць свабоду». Сярод іх ён адзначыў і Беларусь.

Belsat
Навагодні зварот абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай навіны

«Так важна сёння падтрымліваць усе народы, якія адстойваюць свабоду. Хто не аддае яе ў Кішынёве. Хто змагаецца за сваю будучыню ў Тбілісі. І я ўпэўнены, прыйдзе дзень, калі ўсе мы скажам: „Жыве Беларусь!“» – заявіў прэзідэнт Украіны.

Ён узгадаў усіх, «дзякуючы каму Украіна трывае і вытрывае».

«Пераадолее свой шлях да міру, моцнай Украіны. І да Украіны еўрапейскай. І гэта ўжо не проста словы – гэта рэальнасць, што наступіла ў чэрвені гэтага года з адкрыццём перамоваў аб уступленні Украіны ў ЕЗ. І гэта гістарычны вынік. Гэты шлях ужо незваротны. І Украіна будзе ў Еўразвязе. І аднойчы Украіна будзе ў NATO і ўзмоцніць Альянс. Узмоцніць устойлівасць свету. Адзінства Еўропы, што вызначае лёс кожнага народу на кантыненце. І гэта адзінства павінны паважаць усе. І Будапешт з Браціславаю. Я ведаю, і вугорскі, і славацкі народы – насамрэч яны з намі, з Украінай, з украінцамі, на баку праўды. Праўду мусяць прызнаць і ўлады гэтых краінаў. Не трэба баяцца, што Украіна будзе ў Еўропе», – заявіў Уладзімір Зяленскі.

Паводле яго, «трэба рабіць усё, каб у Еўропе не было Расеі. Яе танкаў, яе ракетаў і зла, што яна абавязкова панясе далей, калі Украіна не вытрывае. Калі сёння Расея цісне вам руку, гэта не значыць, што заўтра гэтай самай рукою яна не пачне вас забіваць. Бо расейцы баяцца свабодных. Таго, што ім не знаёма. Баяцца свабоды. Яны нарадзіліся за Пуціным, пайшлі ў школу за Пуціным, пайшлі служыць за Пуціна і гінуць за ягоныя хворыя ідэі».

Зварот Уладзіміра Зяленскага, запісаны каля «Украіны-маці», доўжыўся каля 20 хвілінаў. Пры гэтым зварот кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна быў менш за чатыры хвіліны і не змяшчаў аніякай канкрэтыкі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10