Падчас навагодняга звароту абранай прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай да беларусаў у краіне зноў блакавалі YouTube.
Пра гэта «Белсату» паведамляюць чытачы з Беларусі. Паводле іх, ёсць праблемы і з іншымі сэрвісамі, у тым ліку Telegram. Але на мабільным інтэрнэце YouTube усё ж працаваў.
Тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» адзначае, што праблемы з сэрвісам пачаліся каля 21:45. А 21:48 меўся пачацца зварот Святланы Ціханоўскай.
Аналагічнае блакаванне YouTube у Беларусі падчас звароту дэмакратычнай лідаркі ўжо адбывалася мінулым годам.
Якуб Хруст belsat.eu