навіны

У Беларусі падчас звароту Ціханоўскай зноў блакавалі YouTube

Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай. Скрыншот з відэа:  БЕЛСАТ NEWS / Youtube
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай. Скрыншот з відэа: БЕЛСАТ NEWS / Youtube
podpis źródła zdjęcia

Падчас навагодняга звароту абранай прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай да беларусаў у краіне зноў блакавалі YouTube.

Зварот Святланы Ціханоўскай
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай навіны

Пра гэта «Белсату» паведамляюць чытачы з Беларусі. Паводле іх, ёсць праблемы і з іншымі сэрвісамі, у тым ліку Telegram. Але на мабільным інтэрнэце YouTube усё ж працаваў.

Тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» адзначае, што праблемы з сэрвісам пачаліся каля 21:45. А 21:48 меўся пачацца зварот Святланы Ціханоўскай.

Аналагічнае блакаванне YouTube у Беларусі падчас звароту дэмакратычнай лідаркі ўжо адбывалася мінулым годам.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10