навіны

Да навагодняга звароту Ціханоўскай засталося мала часу. Абяцаюць, што ён будзе незвычайным

img
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай. Фота: Светлана Тихановская / Telegram
podpis źródła zdjęcia

31 снежня а 23:48 паводле менскага часу абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская выступіць з навагоднім зваротам да беларускага народу.

«У гэтым годзе зварот, на мой погляд, будзе зусім незвычайны. Не такі, да якога вы прызвычаіліся. Дзякуй усім беларусам, хто далучыўся да здымак. Вы браліся ўдзельнічаць сем’ямі, з дзеткамі, і стварылі такую шчырую, цёплую атмасферу, што яна адчуваецца ў кожным кадры. Было прыемна бачыць знаёмых людзей – тых, хто ўвесь гэты час крочыць поруч і штодзённа ўкладаецца ў тое, каб мы як мага хутчэй вярнуліся дамоў», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

Паглядзець выступ можна будзе праз гэтую спасылку.

Нагадаем, што ў навагоднюю ноч з 2023 на 2024 год падчас выступу Ціханоўскай улады Беларусі блакавалі ў краіне YouTube.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10