навіны

NATO ўзмоцніць вайсковую прысутнасць у Балтыйскім моры

Флагман 1-й марской групы NATO ў Паўночным моры
Флагман 1-й марской групы NATO ў Паўночным моры непадалёк нарвежскага радовішча нафты і газу Усэбэрг. 28 траўня 2024 года. Фота: nato.int
podpis źródła zdjęcia

Паўночнаатлантычны альянс абвесціў пра намер узмацніць сваю вайсковую прысутнасць у Балтыйскім моры з мэтай папярэджання патэнцыйных пагрозаў для крытычна важнай падводнай інфраструктуры.

Нагодаю для рашэння аб узмацненні вайсковай прысутнасці паслужыла пашкоджанне кабелю «EstLink 2», які злучае Эстонію і Фінляндыю.


Гэты інцыдэнт цяпер расследуе Фінляндыя, і ён, разам з іншымі падобнымі выпадкамі, разглядаецца як сабатаж.

,,

«Каб падтрымліваць пільнасць, падвышаць сітуацыйную абазнанасць і перадухіляць будучыя інцыдэнты, NATO ўзмацняе сваю вайсковую прысутнасць у Балтыйскім моры», – гаворыцца ў паведамленні Альянсу.


Сцяг Вялікай Брытаніі. (Фота: terimakasih0 / pixaby.com)

Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць «ценявога флоту» Пуціна

навіны

Пры падтрыманні Марскога цэнтру для бяспекі крытычнай падводнай інфраструктуры, створанага NATO сёлета ў траўні, разглядаюцца таксама іншыя захады дзеля перадухілення сабатажу.


25 снежня ў Балтыйскім моры быў пашкоджаны сілавы кабель «EstLink 2» паміж Фінляндыяй і Эстоніяй. Фінляндыя арыштавала танкер ценявога флоту РФ паводле падазрэння ў дыверсіі. На караблі было знойдзенае шпіёнскае абсталяванне.


Паліцыя Фінляндыі заявіла, што знайшла на дне Фінскай затокі след ад якара, які мог належыць нафтаваму танкеру «Eagle S», што ўваходзіць у ценявы флот Расеі.


17–18 лістапада 2024 года ў Балтыйскім моры былі пашкоджаныя два падводныя тэлекамунікацыйныя кабелі: адзін з іх злучае Фінляндыю з Нямеччынай, другі – Швецыю з Літвой. Пасля абрыву кабеляў затрымалі кітайскі сухагруз «Yi Peng 3». Яго западозрылі ў тым, што ён наўмысна некалькі гадзінаў цягнуў якар па дне, каб пашкодзіць кабелі. Следчыя лічаць, што за гэтым стаіць расейская выведка.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10