навіны

Украіна першаю ў свеце збіла верталёт з дапамогай марскога дрона

Марскі дрон «Magura V5»
Марскі дрон «Magura V5». Фота: УНІАН
podpis źródła zdjęcia

Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны заявіла, што жаўнеры спецпадраздзялення «Group 13» ЗСУ 31 снежня ўпершыню ў гісторыі знішчылі паветраную мішэнь з дапамогай ударнага марскога дрона «Magura V5», абсталяванага ракетным узбраеннем.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Члены вайсковай брыгады запускаюць беспілотнікі падчас вучэнняў у Херсонскай вобласці, Украіна. 26 ліпеня 2023 года. (Фота: Hector Adolfo Quintanar Perez / Zuma Press / Forum)
На моры і ў паветры. Як выкарыстоўваюцца беспілотнікі ў вайне Расеі і Украіны навіны

Збітай мішэнню стаўся расейскі верталёт Мі-8 падчас бою ў Чорным моры непадалёк мысу Тарханкут у часова акупаваным Крыме. Супраць борту былі выкарыстаныя ракеты Р-73 «SeeDragon», якімі і быў абсталяваны дрон. Верталёт упаў у мора.


Яшчэ адзін аналагічны варожы верталёт быў пашкоджаны агнём, але здолеў даляцець да аэрадрому базавання. Украінскія выведнікі атрымалі перахват перамоваў пілота гэтага верталёта – расеец тлумачыў наступствы агнявога паражэння.

,,

«Быў воплеск – у мяне трапілі. Пуск з вады быў. Пасля гэтага была яшчэ адна ўспышка. Я яе ўжо не бачыў, куды яна пайшла, а першая наўпрост у мяне пайшла і выбухнула недзе побач – па верталёце адчуў, некаторыя сістэмы перасталі дзеяць», – казаў пілот.


«Magura V5» – украінскі надводны беспілотны апарат з дальнасцю дзеяння да 800 кіламетраў, здольны выконваць розныя задачы: назіранне, выведку, патруляванне, пошукава-выратавальныя аперацыі, супрацьміннае супрацьдзеянне ці іншыя баявыя задачы.




Апарат упершыню быў прэзентаваны на Міжнароднай выставе абароннай прамысловасці, якая праходзіла з 25 да 28 ліпеня 2023 года ў Стамбуле. 29 ліпеня 2023 года ў рэпартажы CNN было пацверджана, што «Magura V5» існуе не толькі як выставачны ўзор, але і як цалкам баяздольная сістэма.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10