навіны

У Быхаве за «экcтрэмізм» судзілі героя публікацыі ў дзяржаўнай газеце

Канстанцін Дземянкоў
Канстанцін Дземянкоў. Фота: vitebsk_info / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У судзе Быхаўскага раёну 31 снежня разглядалася адміністратыўная справа ў дачыненні начальніка планава-эканамічнага сектару торфапрадпрыемства «Дняпроўскае» ў Быхаве Канстанціна Дземянкова.

Працэс вяла суддзя Кацярына Маршалава.


Работніка дзяржаўнага прадпрыемства абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ («Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці»).


Надоечы Дземянкоў быў адным з герояў публікацыі ў sb.by, прысвечанай прадпрыемству «Дняпроўскае». Пра быхаўца пісалі, што ён «працуе тут ужо больш за 20 гадоў і выразна бачыць розніцу паміж тым, што было і стала». У матэрыяле Дземянкоў распавядаў пра апошнія пераўтварэнні на прадпрыемстве.


Пастанова суда невядомая.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10