навіны

На першыя дні новага года ў Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі

вецер
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: euroradio.fm
podpis źródła zdjęcia

На 1 і 2 студзеня «Белгідрамет» абвесціў памаранчавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер.

Раніцай і ўдзень у сераду, 1 студзеня 2025 года, на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Менску чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с.


Будзе хмарна, на поўдні з праясненнямі. Пераважна на паўночнай палове краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). На асобных участках дарог – галалёдзіца, у тым ліку месцамі ўначы і раніцай. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад -2 да +4 °С, максімальная ўдзень ад 0 да +6 °С.


У чацвер, 2 студзеня, на большай частцы Беларусі і ў Менску чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга і заходняга ветру з парывамі 15–20 м/с, уначы і раніцай месцамі 21–24 м/с. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад 0 да +4 °С, максімальная ўдзень ад +1 да +8 °С.


З пятніцы, 3 студзеня, пачнецца пахаладанне: у Беларусь пачне паступаць арктычная паветраная маса.


Будзе хмарна. Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі пройдзе кароткачасовы снег. У асобных раёнах будзе мяцеліца, на дарогах – галалёдзіца. Вецер месцамі моцны, парывісты. Тэмпература паветра цягам содняў ад -5 да +2 °С.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10