Мы выбралі найлепшыя беларускія народныя песні для навагодняга стала і зрабілі да іх субтытры, каб вы маглі заспяваць іх разам з нашымі цудоўнымі гасцямі. Запрашаем на навагодняе караоке!
«Новы год, паводле нашай беларускай традыцыі, гэта Шчодры вечар, Багатая куцця. Трэба, каб на стале ўсяго было поўна – пост жа ўжо закончыўся! Трэба ўва ўсім сабе дагаджаць і весяліцца. Нельга стрымлівацца ні ў жартах, ні ў песнях, ні ў ежы і ні ў пітве!» – кажа вядоўца Віктар Шукеловіч.
У праграме гучаць песні:
- На вараным канёчку (калядка)
- Выганяй, маці, каваля з хаты (жартаўлівая песня пра каханне, Салігорскі раён Менскай вобласці)
- Ой, куме, куме, добра гарэлка (застольная песня, Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці)
- Базар бальшой, разбазарыўся (прыпеўка да танцу)
- Ой, да ішлі хлопцы з ярмаркі (бяседная песня)
- Як пасеяў Андрэй грэчку (Лельчыцкі раён Гомельской вобласці)
- Як па лесе я гуляла (Салігорскі раён Менскай вобласці)
- Ой, капуста да й расада (песня пра каханне, Ганцавіцкі раён Берасцейскай вобласці)
- Ой, у полі азярэчка (сумная песня пра каханне)
- Ой, у садзе вішневому там пташкі пяюць (песня-тост)
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце штонядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».