Латушка папярэдзіў вусатага на Новы год пра сакрэтны план перамогі

Пакуль «Сварщики» і Марыя Захарава палохаюць Лукашэнку дзяржаўным пераваротам у Беларусі, Павел Латушка папярэдзіў вусатага на Новы год пра сакрэтны план перамогі. Дык калі мы будзем танчыць у Менску? Хіты 2025 года і навагодняе шоу «Хай Так TV».


Жарты жартамі, а 2025 год нясе Беларусі сапраўднае выпрабаванне. Пра тое кажуць не абы-дзе, а ў Расеі.


«Нядаўна адзін расейскі тэлеграм-канал, «Сварщики» называецца, апублікаваў інфармацыю, што ў Беларусі рыхтуецца дзяржаўны пераварот. Там падпісчыкаў – 136 тысяч зваршчыкаў. Ці, можа, гэта тыя, хто любіць гэтую прафесію. Потым Дандыкін, такі расейскі эксперт, капітан першага рангу, сказаў, што ў Беларусі будзе дзяржаўны пераварот. Марыя Захарава, афіцыйная прадстаўніца Лаўрова з МЗС Расеі, заявіла: у Беларусі будзе дзяржаўны пераварот 24-25 студзеня. Дык, можа, лепш асвоім прафесію зваршчыкаў, бяром з сабою гэтага Дандыкіна, Захарава з намі – і гайда на Менск», – кажа Павел Латушка. Але ці жартуе кіраўнік НАУ на Новы год?


Глядзіце ў святочным выданні праграмы «Хай Так TV», дзе сабраліся вядоўцы розных сезонаў Дзяніс Дудзінскі, Кацярына Ваданосава, Міхаіл Зуй і Дзмітрый Ясяневіч. Добры настрой гарантуем!


Глядзіце праграму «Хай так TV» на тэлеканале «Белсат» у пятніцы а 16:35 і на YouTube-канале «Белсат Life».