навіны

У Беларусі міліцыю і ўнутраныя войскі пераводзяць на ўзмоцнены варыянт службы

міліцыя
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: telegraf.news
podpis źródła zdjęcia

З 31 снежня 2024-га да 8 студзеня 2025 года асабісты склад органаў унутраных справаў і ўнутраных войскаў у нашай краіне пераводзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы, паведамляе МУС.

Міліцыянт Павел Лукашэвіч цягне інспектара аддзялення інфармацыі Максіма Базыленку, які выконвае ролю правапарушальніка. Скрыншот: «Наша Ніва»
Беларуская міліцыя выпадкова паказала, якой яна павінна быць. І выдаліла відэа навіны

Ува ўсіх месцах правядзення масавых імпрэзаў, якія папярэдне агледзяць сапёры, будуць дзяжурыць супрацоўнікі міліцыі.


Традыцыйна перад уваходам на святочныя пляцоўкі будуць арганізаваныя пункты пропуску і агляд наведнікаў. Перад КПП будуць размешчаныя стэнды з пералікам забароненых да праносу прадметаў.


Шчыльнасць міліцэйскіх нарадаў на вуліцах павялічыцца, кантраляваць абстаноўку будуць таксама з выкарыстаннем сістэмаў відэанізарання.


У асобных месцах правядзення масавых захадаў магчымыя абмежаванні руху транспарту ці змяненні маршрутаў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10