Кожны год тыдзень напярэдадні Новага года – самы цяжкі для вяртання ў Беларусь, а тыдзень пасля свят – найгоршы час, каб з’ехаць з Беларусі. «Белсат» распавядае, што адбываецца на мяжы краіны сёння, 30 снежня.
Што адбываецца на выедзе з Беларусі?
Хоць лавіна беларусаў, якія рынуліся да бацькоў на радзіму з суседніх краін, як і тых, хто вырашыў з’ездзіць да сяброў у Польшчу, паменшылася, чэргі на мяжы ўсё роўна месцамі засталіся.
Паводле Памежнага камітэту Беларусі, чэргі на выезд з Беларусі напрыканцы 30 снежня складаюцца амаль з адных цяжкавікоў, звычайная чарга легкавікоў стаіць толькі на пункце «Берасце – Тэрэспаль»:
• «Грыгораўшчына – Патэрніекі» (Латвія). Няма чаргі легкавікоў і аўтобусаў, у чарзе цяжкавікоў – 390 аўтаў.
• «Каменны Лог – Мядзінінкай» (Літва). Няма чаргі легкавікоў і аўтобусаў, у чарзе цяжкавікоў – 20 аўтаў.
• «Беняконі – Шальчынінкай» (Літва). Няма чаргі легкавікоў і аўтобусаў, у чарзе цяжкавікоў – 80 аўтаў.
• «Берасце – Тэрэспаль» (Польшча). У чарзе стаіць 21 легавік, чаргі аўтобусаў і цяжкавікоў няма.
• Памежны пункт «Казловічы – Кукурыкі» (Польшча) сёння зусім пусты.
Цалкам можна сказаць, што большасць людзей з’ехала за мяжу перад выходнымі, таму на вечар панядзелка чэрг амаль няма. Напрыклад, сёння раніцай у пункце пропуска «Берасце» выезда з Беларусі чакалі 280 аўта, але к вечару засталося толькі 21.
А што на ўездзе ў Беларусь?
Паводле літоўскіх памежнікаў, час чакання на выезд з Літвы ў Беларусь у Мядзінінкаі такі: да адной гадзіны для легкавікоў і аўтобусаў, каля 15 гадзін – для цяжкавікоў. У Шальчынінкаі: да адной гадзіны для аўтобусаў, каля 22 гадзін для цяжкавікоў, без чакання для легкавікоў.
У латышскіх памежнікаў лічыльнік не працуе, але паводле грузавога парталу Cargo.lv, на пераход мяжы ў Беларусь стаіць чарга са 110 цяжкавікоў.
Ніякай інфармацыі пра ўезд з Польшчы ў Беларусь таксама няма – здаецца, польскі бок звестак не запаўняў.
Што кажуць людзі ў чарзе?
Хоць афіцыйныя звесткі не заўсёды супадаюць з рэальнасцю, зараз у памежных чатах незвычайная цішыня: няма пытанняў пра чэргі і час чакання, а таксама пытанняў накшталт «Можна правезці ікру праз мяжу?» альбо «А што, ужо няма цягнікоў у Польшчу?».
Нешматлікія людзі пішуць, што сёння да шлагбаума на «Беняконі – Шальчынінкай» насамрэч было максімум адно аўто:
«У 10-15 былі на літоўскім пераходзе, заехалі адразу за шлагбаум. На дзве мытні пайшло ўсяго 2 гадзіны, але потым на беларускай мытні ўжо стаялі каля 20 машын. У бок выезду ў Літву ў зоне чакання машын не было».
А вось у самым запатрабаваным пункце – «Берасце–Тэрэспаль» – чарга ёсць заёсёды. Але дадзеныя супадаюць з афіцыйнымі:
«Перад першым шлагбаумам а 16 гадзіны стаялі каля 50 аўто. На выедзе з Польшчы было пуста».
«Планавалі вяртацца ў Беларусь у нядзелю, каб паспець на працу, але пачыталі пра чэргі і ў выніку засталіся ў сяброў яшчэ на дзень, працавалі з дому. Увечары лёгка пайшлі мяжу з Польшчы, былі другімі на мяжы ў бок Беларусі. У палякаў мытню дзіўна хутка прайшлі, за 20 хвілін, але беларускія мытнікі правяралі ўсё вельмі дасканала і марудна».
Калі тэндэнцыя апошніх гадоў не зменіцца, то наступны натоўп людзей з Польшчы у Беларусь трэба чакаць хіба што 31 снежня, а натоўп з Беларусі ў Польшчу – у выходныя 3 і 4 студзеня, а таксама 10 і 11 студзеня.
Тэса Анэйда belsat.eu