У праграме «Шчыра кажучы» актор, былы купалавец Дзмітрый Есяневіч прайшоў паліграф.
Заканчваецца 2024 год. Сёлета актор Дзмітрый Есяневіч пакінуў Беларусь. Ён адцягваў эміграцыю да моманту, пакуль не трапіў на Акрэсціна. Падчас арышту змяніў некалькі камераў, спачатку быў з бяздомнікамі, потым – з палітычнымі. Пасля вызвалення з содняў камедыйны актор адчуў, што за ім сочаць, і выніку вымушаны быў пакінуць краіну. Чаму не зрабіў гэтага раней? Кажа, што адкладаў, бо ленаваўся.
Але кошт папулярнасці вобразу чыноўніка – гэта не толькі арышт і эміграцыя, але і згубленыя ролі ў кіно. Таму пажадаем Чын Чыну новых роляў у новым годзе.