аналтыка

Праблемаў хапае і ва ўладаў, і ў дэмсілаў. Падводзім вынікі году з Арцёмам Шрайбманам

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у студыі «Белсату». Варшава, Польшча. 29 снежня 2024 года. Фота: Белсат
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у студыі «Белсату». Варшава, Польшча. 29 снежня 2024 года. Фота: Белсат

У 2024 годзе ў Беларусі сталі інтэнсіўней «ляпіць» культ асобы з Аляксандра Лукашэнкі, а да выбараў падыходзяць з максімальна зачышчаным полем. Тым часам дэмсілы сутыкаюцца з дэпалітызацыяй і разгубленасцю. Ігар Кулей і палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман падвялі вынікі года ў праграме «Тыдзень» на «Белсаце». Расказваем пра галоўнае з размовы.