навіны

Новага года не спыніць, не стрымаць. Як глядзець навагодні эфір, калі пачнуць блакаваць YouTube

У навагоднюю ноч, як і летась, у Беларусі магчымае блакаванне YouTube. Каб нікому не даць сапсаваць вам свята, мы падрыхтавалі альтэрнатыўныя пляцоўкі трансляцыі.

Live-трансляцыя на нашай старонцы


Акенца, якое вы бачыце на самым версе гэтай навіны, – гэта нашая бесперапынная live-трансляцыя. Яна будзе працаваць і ў навагодні вечар. Каб яна не згубілася ў галоўнай навіне 31 снежня, гэтая трансляцыя будзе таксама зверху. Калі пачнуць блакаваць YouTube, проста ўключайце трансляцыю ў нашым плэеры.


Live-трансляцыя на «TVP VOD»


На польскім стрымінгавым сэрвісе «TVP VOD» таксама ідзе трансляцыя эфіру «Белсату». Каб глядзець яе праз гэты сэрвіс без перашкодаў, вам спатрэбіцца VPN (праз Польшчу) і крыху цярплівасці, каб прагледзець невялічкі рэкламны блок. Пераходзьце праз спасылку, шукайце «Белсат» і атрымлівайце асалоду ад навагодняга эфіру.

Скрыншот старонкі TVP VOD
Скрыншот старонкі TVP VOD
Малюнак згенеравала нейрасетка. Бой YouTube з міліцыянтам ва ўяўленні штучнага інтэлекту. Выява: Dall-E / Bing.com
Што рабіць, калі ў Беларусі заблакуюць YouTube, Facebook ці Telegram – і як паставіць VPN навіны

Live-трансляцыя ў сацыяльных сетках


Запасныя трансляцыі рыхтуюцца і ў некаторых нашых сацыяльных сетках.


Facebook

Telegram


Сустрэнем Новы год разам, нягледзячы ні на што!


belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10