навіны

Беларусь за паўгода наведалі больш за 15 тысяч замежнікаў з пашыранага спісу бязвізу

Памежнік на заставе «Асарэвічы». Фота: Proregion24.by
Памежнік на заставе «Асарэвічы». Фота: Proregion24.by
podpis źródła zdjęcia

З 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехалі 15 546 замежнікаў з 35 краінаў, уключаных у спіс пашыранага бязвізу, паведамляе Беларускі памежны камітэт.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: bangkokbook.ru
Якой была знешняя палітыка Беларусі ў 2024 годзе і куды яна прывяла навіны

За апошні тыдзень снежня ў бязвізавым парадку беларускую мяжу перасеклі 6140 грамадзянаў 38 еўрапейскіх дзяржаваў.


Агулам з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведалі 1 030 425 жыхароў Еўропы. Найбольш турыстаў было з Літвы – 586 382 асобы. На другім месцы – Латвія, адкуль прыехалі 324 746 чалавек. З Польшчы паводле бязвізу ў нашую краіну заехаў 103 751 турыст.


Таксама, паводле Памежнага камітэту, бязвізавы ўезд у Беларусь карыстаецца папулярнасцю ў жыхароў Нямеччыны, Эстоніі, Італіі, Францыі і Вялікай Брытаніі.


Грамадзяне 38 еўрапейскіх краінаў могуць наведваць Беларусь без візаў да 31 снежня 2025 года.


З 15 красавіка 2022 года бязвізавы рэжым дзее для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года – для жыхароў Польшчы.


19 ліпеня 2024 года ўлады Беларусі пашырылі бязвіз на грамадзянаў яшчэ 35 краінаў Еўропы. Большасць з іх рэжым Лукашэнкі ўважае за «несяброўскі», бо яны ўвялі санкцыі або далучыліся да іх.


Урады Польшчы, Літвы і Латвіі неаднойчы заклікалі сваіх грамадзянаў устрымацца ад паездак у нашую краіну ў сувязі з высокай рызыкаю затрымання і ціску.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10