навіны

У Сейме Літвы стварылі дэпутацкую групу «За дэмакратычную Беларусь»

У Сейме Літвы стварылі дэпутацкую групу «За дэмакратычную Беларусь»
У Сейме Літвы стварылі дэпутацкую групу «За дэмакратычную Беларусь». Фота: parlamentbel / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У Сейме Літвы новага склікання стварылі міжфракцыйную дэпутацкую групу «За дэмакратычную Беларусь».

Узначаліў групу Юозас Олякас, першы намеснік старшыні Сейму Літвы. Ягоны намеснік – Жыгімантас Павілёніс, намеснік старшыні Камітэту міжнародных справаў літоўскага парламенту.


У склад групы таксама ўвайшлі прадстаўнікі асноўных фракцыяў Сейму.

,,

«Гэта тая канфігурацыя, да якой мы імкнуліся. Папярэднія кансультацыі далі свае вынікі. Юозас і Жыгіс – зубры літоўскай палітыкі, дасведчаныя ў міжнародных справах і ўплывовыя ў сваіх партыях. Нам не патрэбны час на прыцірку, абмеркаванне планаў супрацы ўжо распачатае», – пракаментаваў стварэнне групы Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай у справе канстытуцыйнай рэформы і парламенцкай супрацы.


Анатоль Лябедзька (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)

Групы «За дэмакратычную Беларусь» створаныя ў парламентах ужо 24 краінаў

навіны

Са словаў беларускага палітыка, задача-мінімум для групы – не пагоршыць прававога стану беларусаў у Літве. Задача-максімум – «па выніках рэвізіі адмяніць пункты, што працуюць на карысць рэжыму і супраць прыхільнікаў пераменаў у Беларусі», і «выпрацаваць план супольных дзеянняў, скіраваных на перамены ў Беларусі».


Групы «За дэмакратычную Беларусь» створаныя ў парламентах 24 краінаў свету. 24-й на пачатку 2024 года сталася Фінляндыя. У 2023 годзе гэтыя групы аб’ядналіся ў альянс.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10