навіны

Славу Камісаранку вынеслі завочны прысуд

Слава Камісаранка. Фота: slavakomissarenko / Instagram
Слава Камісаранка. Фота: slavakomissarenko / Instagram
podpis źródła zdjęcia

Стэндап-коміку Славу Камісаранку прысудзілі 6 гадоў калоніі. Працэс адбываўся ў фармаце спецыяльнага вядзення. 

Слава Камісаранка. Крыніца: blog.studylie.ru
Слава Камісаранка нажартаваў на яшчэ дзве крымінальныя справы? Паслухалі, што ён казаў пра «Чык-чырыка» на новым канцэрце навіны

Камісаранку судзілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі: ч. 2 арт. 367 КК за паклёп на Лукашэнку, ч. 1 арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі і ч. 1 арт. 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці»).

Суддзя Менскага гарадскога суда Анастасія Папко прысудзіла коміку 6 гадоў калоніі.

Слава Камісаранка быў знаным комікам яшчэ дзясятак гадоў таму, задоўга да жартаў пра Аляксандра Лукашэнку. Але ў 2020-м атрымаў асабліва шырокую славу з жартамі пра «Чык-чырыка, у якога фляга свісціць». Гэтак Лукашэнку прыдумаў не Камісаранка, але ў ягоным выкананні «Чык-чырык» разляцеўся. У 2021 годзе за гэтыя жарты ён атрымаў забарону на выступы ў Беларусі, у 2022-м расказаў пра пераслед Камітэту дзяржаўнай бяспекі.

У жніўні 2024-га супраць Камісаранкі ў Беларусі распачалі спецыяльнае вядзенне.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10