навіны

Вярхоўны Суд вынес вырак за генацыд беларускага народу памерламу ўкраінцу

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь. Крыніца: lsl.by
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь. Крыніца: lsl.by
podpis źródła zdjęcia

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прызнаў вінаватым у генацыдзе беларускага народу памерлага ў ЗША нарадзінца Украіны Канстанціна Смоўскага.

Гісторык Аляксандр Пашкевіч. (Крыніца: mostmedia.io)
«Уладу цікавіць не гістарычная праўда, а прапагандысцкія патрэбы». Гісторык – пра міфы і праўду Хатыні навіны

Канстанціна Смоўскага абвінавацілі ў дзеяннях, учыненых з мэтаю планамернага знішчэння беларускага народу як нацыянальнай і этнічнай групы, паведаміла прэс-служба Вярхоўнага Суда.

Паколькі абвінавачаны ўжо памёр, прысуд паводле артыкулу 127 КК («Генацыд») яму вынеслі без прызначэння пакарання. 

Канстанцін Смоўскі нарадзіўся ва Украіне ў 1889 годзе. Са студзеня 1943-га да траўня 1944-га быў байцом 118-га батальёну «Шуцманшафт», у межах якога «ажыццяўляў масавыя забойствы мірнага насельніцтва, у тым ліку асобаў у бездапаможным стане». Памёр Смоўскі 8 сакавіка 1960 года ў ЗША.

Нагадаем, што 18 сакавіка 2024 года Вярхоўны Суд Беларусі вынес рашэнне ў справе аб генацыдзе беларусаў, пачатай супраць памерлага Уладзіміра Катрука. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 127 Крымінальнага кодэксу РБ («Генацыд»). Сцвярджалася, што Катрук здзяйсняў злачынствы падчас Другой сусветнай вайны. Ініцыяваў крымінальную справу генпракурор Андрэй Швед.

26 сакавіка на выставе, прысвечанай генацыду беларускага народу, Андрэй Швед сказаў, што Генеральная пракуратура Беларусі рыхтуецца да судоў над яшчэ 5 памерлымі. Іх таксама вінавацяць у генацыдзе беларускага народу падчас Другой сусветнай вайны.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10